исторический факультет

Паломніцтва-падарожжа па Гродзенскай і Брэсцкай епархіях

Паломніцтва-падарожжа па Гродзенскай і Брэсцкай епархіях

14 красавiка 2018 года у рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі з гістарычным факультэтам ГрГУ адбылося паломніцтва-падарожжа па храмах і гісторыка-археалагічных, архітэктурных помніках Гродзенскай і Брэсцкай епархій.

Гродзенскую епархію прадставіў клірык св. Уладзімірскай царквы іерэй Васіль Татарчук. Падчас паездкі адбыліся прэзентацыі і кароткія лекторыі выкладчыкаў гістарычнага факультэта ГрГУ: дацэнтаў кафедры гісторыі Беларусі Піваварчыка Сяргея Аркадзьевіча і Горнага Аляксандра Сяргеевіча.

Студэнты-гісторыкі прайшлі практыку ў Гродзенскай епархіі

Студэнты-гісторыкі прайшлі практыку ў Гродзенскай епархіі

У рамках дагавора аб супрацоўніцтве Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы з 4 па 13 ліпеня студэнты першага курса спецыяльнасці “Гісторыя” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму прайшлі этнаграфічную практыку на базе епархіі.

Студэнты-гісторыкі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін А. Горнага і В. Калюты праводзілі даследаванне і апісанне старых праваслаўных гродзенскіх могілкаў, вывучалі матэрыяльную культуру праваслаўных надмагілляў у розныя гістарычныя перыяды.

"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ

"Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве": сустрэча настаяцеля Пакроўскага сабора са студэнтамі гiстарычнага факультета ГрДУ

7 снежня 2016 года настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, кандыдат багаслоўя, чалец Біблейскай камісіі БПЦ па перакладу Cвяшчэннага Пісання і богаслужэнняў на беларускую мову протаіерэй Георгій Рой правеў са студэнтамі тэматычную сустрэчу: "Беларуская мова ў Праваслаўнай царкве". 

Адкрытая дыскусія адбылася ў будынку факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на Кастрычніцкай, 5.

Лекция «История архитектуры православного храма» для студентов-историков

Лекция «История архитектуры православного храма» для студентов-историков

2 мая 2014 года, в рамках соглашения о сотрудничестве Гродненской епархии и Гродненского государственного университета им. Янки Купалы, в здании церковно-приходского комплекса Свято-Владимирского храма города Гродно состоялась лекция благочинного Гродненского округа протоиерея Александра Велисейчика «История архитектуры православного храма» для студентов-историков. Лекция была посвящена истории становления канона православного храма, разным типам архитектуры православного храма. Особое место занял рассказ об истории православной архитектуры Беларуси. Лекция сопровождалась показом мультимедийной презентации. Протоиерей Александр ВЕЛИСЕЙЧИК.

Як "Пакаленне" далучалася да гісторыі

Як "Пакаленне" далучалася да гісторыі

22 красавіка 2014 года прадстаўнікі епархіальнага часопіса сустрэліся са студэнтамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Янкі Купалы. У дыялогу бакі абмеркавалі перспектывы інфармацыйнага супрацоўніцва. І не дзіўна, бо каго ж яшчэ запрашаць да плённай працы ў часопісе, разлічаным на маладога праваслаўнага інтэлігента, як не самога гэтага інтэлігента? Адна з мэт "Пакалення" – стаць пляцоўкай для выказванняў і дыскусій на навукова-папулярныя тэмы для кампетэнтных апанентаў.

Подписка на RSS - исторический факультет

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut