13 па 28 ліпеня 2018 года. Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў

У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Навагрудскім р-не, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2018 г. група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня 2018 года.

Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў і навучэнцаў, якім цікава правесці 2 тыдні ў добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця, і займацца карыснай для грамадства справай.

Асабліва вітаюцца заяўкі ад моладзі, якая ўдзельнічае ў брацтвах і іншых праваслаўных аб’яднаннях, і ад падлеткаў (ва ўзросце з 14 год), якія наведвалі нядзельныя школы пры царкоўных прыходах. Мэта – далучэнне моладзі і падлеткаў да практычнай дзейнасці па даследаванню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны.

Валанцёры працуюць па 4 – 6 гадзін у дзень на археалагічных раскопках; у вольны час праводзяцца лекцыі, літаратурныя сустрэчы і экскурсійныя паездкі. З удзельнікамі школьнага ўзросту працуюць дасведчаныя педагогі. Грашовыя ўзносы для ўдзелу ў экспедыцыі не патрэбны.

Археалагічныя даследаванні вядуцца з 2011 г. па ініцыятыве Лаўрышаўскага манастыра (заснаваны ў XIII стагоддзі), з дабраславення архіепіскапа навагрудскага і слонімскага Гурыя. Працу вядзе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў.

Больш падрабязныя звесткі можна прачытаць у інтэрнеце на сайце беларускай Вікіпедыі ў артыкуле “Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі”. Даведкі і запіс па тэл. “Вэлкам” (29) 647 74 30, альбо па эл. адрасу: ekspiedycyja.lauryshava@gmail.com

Фотографии: 
13 па 28 ліпеня 2018 года. Археалагічны летнік для моладзі і падлеткаў
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut