На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў

12 и 13 верасня 2018 года распачаўся новы навучальны год на місіянэрска-катэхізічных курсах імя прападобнага Лявонція (Карповіча), архімандрыта Віленскага, што дзейнічаюць пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. 

12 верасня настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой сустрэўся ў актавай зале з тымі, хто вырашыў працягнуць навучанне на вышэйшай (пяцігадовай) ступені, а на другі дзень айцец Георгій пазнаеміў жадаючых паступіць на першую (двухгадовую) ступень з гісторыяй, асаблівасцямі і мэтамі курсаў.

За час навучання слухачы курсаў атрымліваюць веды ў галіне праваслаўнага багаслоўя, Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў, літургіцы, Гісторыі Царквы, параўнальнага багаслоўя і інш. Па заканчэнні навучання слухачы маюць магчымасць напісання дыпломных работ і атрымання дыплома.

Выкладчыкі курсаў - святары і свецкія г. Гродна, якія маюць вышэйшую духоўную адукацыю. Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень: па серадах (2-я ступень) і чацвяргах (1-я ступень) а 18:00, актавая зала, вул. Акадэмічная 2.

Сярод асноўных накірункаў развіцця курсаў - адкрыцце дыстанцыйнага навучання.

Каардынатар курсаў: дыякан Барыс Барадзінчык (+375 29 58 22 453).

За актуальнай інфармацыяй курсаў, раскладам заняткаў, лекцыямі і інш. сачыце на старонцы: pokrovgrodno.org/ru/education/cateh

Мікалай БАЙДА

Фотографии: 
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
На катэхізічных курсах пры Пакроўскім саборы адбыліся арганізацыйныя сходы дя слухачоў і абітурыентаў
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut