Архіепіскап Арцемій узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме Нараджэння Іаана Хрысціцеля мястэчка Лунна

7 ліпеня паводле новага стылю, або 24 чэрвеня паводле старога стылю, Царква адзначае свята Нараджэння Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, у народзе больш вядомае як “Ян” або “Святы Ян”.

У гэты дзень кіроўны ўладыка Гродзенскай епархіі Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў служэнне Боскай літургіі ў храме Нараджэння Іаана Хрысціцеля, што ў мястэчку Лунна.

Лунненскі прыход адзначыў прастольнае свята, якое ў народзе нярэдка імянуецца “фэстам”. Уладыку Арцемію саслужылі сакратар Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Анатолій Ненартовіч і настаяцель храма іерэй Аляксандр Свістун.

У часе літургіі ўладыка прамовіў пранікнёную пропаведзь, прысвечаную падзеі нараджэння Іаана Хрысціцеля, яе важнасці для нас, а таксама пытанням духоўнага жыцця кожнага хрысціяніна.

У пропаведзі ўладыка адзначыў, што хрысціяніну неабходна пераймаць вобраз Іаана Хрысціцеля як узор праведнасці. Як і дзве тысячы год таму, застаецца актуальным заклік Гасподняга Прадцечы: “Пакайцеся, бо наблізілася Царства Нябеснае!” Сапраўды, менавіта з пакаяння – з ісціннага ачышчэння душы, з перамены перадусім уласнага жыцця, а не са “справаздачы” аб здзейсненых нядобрых учынках пачынаецца шлях збавення душы кожнага хрысціяніна.

На “фэст” прыбылі многія местачкоўцы, выхадцы з навакольных вёсак, іх жыхары (Залескі, Тоўсцікі, Яблынёва, Машталеры, Няцечы, Камянчане, Навасёлкі, Падбараны Хамічы, Стральцы, Мінявічы, Багатырэвічы, Мяшэтнікі, Загараны ды інш.). Многія з багамольцаў прыступілі да Таінства Прычасця. Пасля літургіі адбыўся Хрэсны ход, пасля якога адбылося традыцыйнае асвячэнне зёлак. Каля храма прадаваліся заўсёдныя атрыбуты Лунненскага фэсту – адмысловыя рознакаляровыя ласункі, зробленыя з цукру.

Гісторыя Лунненскага храма налічвае каля 140 гадоў. Гэты храм яднаў многіх хрысціянаў ваколіц Лунна на працягу сваёй гісторыі. Яго дзверы заўсёды былі адкрытыя для прыхаджанаў (“парафіянаў” па-мясцоваму), а таксама для ўсіх тых, хто меў у ім духоўную патрэбу.

На храм не забываюцца і сёння: многія прыехалі ўшанаваць Гасподняга прарока менавіта ў свой родны храм, куды хадзілі маліцца бацькі і дзяды, дзе былі ахрышчаны самі і дзе ўпершыню спазналі таямніцу Хрыстовай веры.

Няхай вобраз Гасподняга Хрысціцеля заўжды будзем узорам праведнасці.

Няхай кожны з нас паступова будзе ўзрастаць “ад сілы ў сілу” ў веры.

Няхай кожны з нас пакладзе пачатак свайму пакаянню.

Зьмiцер ДАЎГАПОЛIК

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut