На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора

25 красавіка 2018 года па благаславенні архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія і па ініцыятыве духавенства Шчучынскага благачыння чарговы семінар "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" адбыўся на базе ДУК "Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі".

Падобныя мерапрыемствы арганізоўваюцца для прадстаўнікоў грамадзкіх аб'яднаньняў, работнікаў сацыяльных службаў, намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце, завучаў школ па выхаваўчай працы.

Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Гродзенскай епархіі іерэй Павал Касьпяровіч і братчыкі праходскага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры кафедральным саборы абласнога цэнтра прынялі ўдзел і падзяліліся вопытам дапамогі залежным ў барацьбе з жарсьцямі. Айцец Павел выступіў у ролі вядучага.

З асаблівасцямі працы наркалагічнага аддзялення рэабілітацыі залежных УАЗ ГОКЦ "Псіхіятрыя-наркалогія" пазнаёміла псіхіятр-нарколаг Валянціна Міхайлаўна Мурына.

Аб рабоце Цэнтра рэабілітацыі «Анастасіс» (в. Сасноўка) распавёў выконваючы абавязкі дырэктара цэнтра Турбол Сцяпан Мікалаевіч.

Далей пра дзейнасць праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае", якое засноўвае сваю праграму дапамогі залежным на святаайцоўскім вопыце барацьбы з жарсьцямі і актыўна дзейнічае ўжо больш за 6 гадоў, распавялі стараста абшчыны Алег Герасімаў і братчык Мікалай Байда.

Працу ў абласным і раённым цэнтрах з залежнымі і сузалежнымі прэзентавалі ўдзельнікі супольнасцяў Ананімныя Алкаголікі і Ананімныя Наркаманы.

У Шчучыне праваслаўнае таварыства цвярозасці "Міхайлаўскае" дзейнічае пры храме Архістратыга Міхаіла. Гэтую групу прадставіў на семінары духоўнік іерэй Ігар Марчык.

Пасля прэзентацыі бібліятэчнага раздзела прысвечанага праблеме алкагалізму і наркаманіі іерэй Павал Касьпяровіч перадаў прымаючаму боку ў дар шэраг спецыялізаваных кніг і відэаматэрыялаў.


Благачынны Шчучынскай акругі іерэй Аляксандр Пастерняк падзякаваў усім прысутным за неабыякавасць да сур'ёзнай праблемы грамадства і пажадаў усім Божай дапамогі.

Мікалай БАЙДА

Фотографии: 
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
На семінары "Метады практычнага вырашэння праблемы алкагалізму і наркаманіі" ў г. Шчучыне выступілі прадстаўнікі Пакроўскага сабора
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut