Свята Нараджэння Хрыстовага ў дамавой царкве Архіерэйскага Падвор'я

7 студзеня 2018 года Архіерэйскае Падвор'е адзначыла свята Нараджэння Хрыстовага. Святочнае набажэнства ўзначаліў іерэй Мікалай Гайдук.

Пасля набажэнства навучэнцы нядзельнай школы "Анёлкі" разам са сваімі бацькамі і настаўнікамі павіншавалі парафіянаў з Калядамі. Віншавальнай імпрэзай адкрылі новую актавую залу на Архіерэйскім Падвор'і.

Свяшчэнству запомніліся выступы клірыкаў, якія таксама бралі ўдзел у святочнай пастаноўцы. Дзецям запомніліся іх хвіліны хвалявання перад выступамі, цудоўныя этнічныя танцы з Дзедам Марозам, а таксама падарункі. Бацькі былі ўражаны прафесійным выкананнем дзіцячым хорам калядных спеваў, а таксама цудоўнай каляднай ярмаркай.

Лагічным фіналам для ўсіх стала агульная святочная трапеза.

Альжбета Даўгаполік

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut