У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна

2 снежня 2017 года ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка ў рамках духоўна-асветніцкага клуба «Дзянніца» прайшла гістарычная гадзіна «100 год аднаўлення Патрыяршаства. Навамучанікі і спавядальнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

На сустрэчы перад удзельнікамі клуба выступіў клірык храма блажэннай Ксеніі Пецярбургскай протаіерэй Міхаіл Велісейчык. Айцец Міхаіл распавёў аб  становішчы  Царквы ў Расіі да 1917 года, прычынах, якія прывялі да кастрычніцкага перавароту, пра святароў, якія пацярпелі ў час ганенняў за веру Хрыстову.

Роўна 100 гадоў назад, 10 лістапада 1917 года па новым стылі, у Маскве ў ходзе чарговага пасяджэння Усерасійскага Памеснага Сабору было адноўлена патрыяршаства. Дзякуючы сапраўднай, традыцыйнай рускай саборнасці, у тыя самыя дні, калі ваяўнічыя бязбожнікі захоплівалі ўладу ў краіне, наша Царква здабыла свайго Прадстаяцеля. Ужо 18 лістапада Найсвяцейшым Патрыярхам быў абраны свяціцель Ціхан (Белавін), які пазней сам папоўніў лік Навамучанікаў. Пастаяннае  напружанне, найцяжэйшае  супрацьдзеянне  ўладаў  хутка  забралі  яго сілы, і ён памёр (а магчыма, быў атручаны) у 1925 г. ў свята Звеставання.

Падчас гутаркі айцец  Міхаіл адказаў на  духоўныя пытанні аўдыторыі, якія яе хвалявалі, рэкамендаваў літаратуру па тэме, а гэтак жа даў павучанні на Калядны пост з пажаданнем выкарыстаць гэты час, як інструмент ўзыходжання па духоўнай лесвіцы, ён пажадаў працаваць на ніве сваёй душы і на дабро бліжняга!

Вольга ТАРАСАВА

Фотографии: 
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
У Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы прайшла гістарычная гадзіна
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut