Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыi “Шлях да ўзаемнасці” ў горадзе Беласток

22-23 верасня 2017 года ў горадзе Беласток (Рэспубліка Польшча) прайшла ХХІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці”.

Мерапрыемства прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Польшчы і Беларусі, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным , культурным, навукова-адукацыйным ды іншым сувязям паміж Польшчай і Беларуссю.

У канферэнцыі прыняў удзел клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Барысевіч. Удзельнікі міжнароднага форуму прадставілі свае даклады на пленарным паседжанні i ў розных секцых. Айцец Уладзімір выступіў з дакладам на тэму “Каложская ікона Божай Маці як сімвал і скарбніца духоўнага вопыту праваслаўнай Гарадзеншчыны”.

Адносіны паміж народамі Беларусі і Польшчы маюць свае глыбокія гістарычныя i духоўныя каранi. Дружба, узаемапаразуменне, добрасуседства i некалi агульныя духоўныя святынi – гэта той падмурак, які быў закладзены нашымі продкамі ў глыбіні стагоддзяў і на якім у сучаснасці мы імкнемся развіваць нашы стасункі.

Жыццё падказвае, што неабходна пакінуць усё тое, што раз’ядноўвае, наносіць шкоду людзям і краінам, трэба імкнуцца да захавання і развіцця духоўных каштоўнасцей, падтрымліваць традыцыі мірнага супрацоўніцтва, бо гэта шлях у будучыню.

Канферэнцыя “Шлях да ўзаемнасці” праводзіцца з 1993 года па чарзе на тэрыторыі Беларусі і Польшчы і заклікана садзейнічаць умацаванню ўзаемаадносінаў паміж дзвюма краінамі. З 1999 штогод выдаюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцыі на беларускай, польскай і рускай мовах. Арганізатарамі канферэнцыі з польскага боку выступаюць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы і кафедра беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку, а з беларускага – Гродзенскі аблвыканкам і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Протаiерэй Уладзiмiр БАРЫСЕВIЧ

Фотографии: 
Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыi “Шлях да ўзаемнасці” ў горадзе Беласток
Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыi “Шлях да ўзаемнасці” ў горадзе Беласток
Клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыi “Шлях да ўзаемнасці” ў горадзе Беласток
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut