У Пакроўскім саборы ў Дзень беларускага пісьменства прэзентавалі беларускі пераклад Новага Запавету

3 верасня 2017 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшлі мерапрыемствы прысвечаніыя Дню беларускага пісьменства і 500-годдзю Беларускай Бібліі. Раніцай здзейснілі літургію па-беларуску. Днем, у Ніжняй царкве Старога Замка, настаяцель і клірыкі храма адслужылі акафіст, складзены Францішкам Скарынай.

Падчас святочнай вечарыны ў Актавай зале адбылася прэзентацыя перакладу Новага Запавету на беларускую мову, вернікі пазнаеміліся з працай копіі друкарскага варштату 16 стагоддзя, слухалі беларускія песні і ўспаміналі вялікага суайчынніка Францішка Скарыну.

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

Пасля прывітальнага слова настаяцеля сабора протаіерэя Георгій Роя перад слухачамі выступіў Архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам протадыякана Дзімітрыя Шэпелева:

Пераклад Новага Запавету на беларускую мову сінадальнай Біблійнай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы прадставіла сакратар-каардынатар Біблейскай камісіі БПЦ Таццяна Матрунчык. 

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

Таццяна Аляксееўна падзялілася ўспамінамі і перажываннямі ўдзельнікаў перакладу, адчуваннем вялікай адказнасці і радасцю ад вынікаў сумеснай працы.

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

Кандыдат гістарычных навук Лідзія Яўгенаўна Кулажанка выступіла з дакладам: “Асоба Ф. Скарыны праз прызму яго прадмоў і пасляслоўяў”.

Прэзентацыю друкарскага варштату Францыска Скарыны, адноўленага ў Шчучыне зладзіў з дапамогай "юнага Скарыны" протаіерэй Сяргей Семашка.

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

Айцец Сяргей адзначыў, што Скарына меў, відаць, вельмі добрую каманду: "...бо нашымі тэмпамі надрукаваць Біблію заняло бы больш за 29 год."

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

З беларускамоўнай выдавецкай дзейнасцю Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў гасцей вечарыны пазнаеміў магістр культуралогіі Канстанцін Антановіч.

Свята-Пакроўскі сабор, Гродна, Дзень беларускага пісьменства

Спевамі на роднай мове парадавалі Андрэй Грыгор'еў і Алесь Дзянісаў. Напрыканцы ўдзельнікі свята пачаставаліся "скарыначкай" і наладзілі фотасесію каля друкарскага варштата.

Мікалай БАЙДА

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut