Прыход храма Архіерэйскага Падвор’я арганізаваў Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых

20 красавіка 2017 года, у Светлы чацвер, на базе Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых адбыўся Велікодны канцэрт, арганізаваны прыходам храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы Архіерэйскага Падвор’я і домам культуры УП “Цветліт” Беларускага таварыства глухіх.

Канцэрт ладзіўся для насельнікаў дома-інтэрната для састарэлых. Прадстаўнікі прыхода і УП “Цветліт” падрыхтавалі святочную праграму. Гучалі велікодныя песнаспевы, прысвечаныя Гасподняму Увакрасенню, а таксама народныя песні, жарты, ставіліся сцэнкі з народнага жыцця. Таксама прэзентаваліся сучасныя песні ў выкананні глухіх з дапамогай мовы жэстаў.

Святар прыхода храма свяціцеля Мікалая іерэй Цімафей Наздрын распавёў пра свята Гасподняга Уваскрасення – свята перамогі жыцця над смерцю, свята, якое дорыць кожнаму надзею на ўваскрасенне і вечнае жыццё з Богам. Ён пажадаў кожнаму аптымізму і велікоднага настрою – каб ён прысутнічаў у жыцці пастаянна, а не толькі ў дні Светлай сядміцы. Таксама айцец Цімафей перадаў кнігі ў дар дому-інтэрнату ад прыхаджанаў Мікольскага храма, а таксама ад работнікаў УП “Цветліт”.

Насельнікі і работнікі дома-інтэрната з захапленнем глядзелі канцэрт, віталі і праваджалі ўсіх выступоўцаў удзячнымі апладысментамі. У канцы мерапрыемства яны выказалі словы шчырай удзячнасці арганізатарам і ўдзельнікам канцэрту.

Зьміцер ДАЎГАПОЛIK

Фотографии: 
Прыход храма Архіерэйскага Падвор’я арганізаваў Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых
Прыход храма Архіерэйскага Падвор’я арганізаваў Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых
Прыход храма Архіерэйскага Падвор’я арганізаваў Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых
Прыход храма Архіерэйскага Падвор’я арганізаваў Велікодны канцэрт для насельнікаў Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut