Святар Пакроўскага сабора прадставіў зборнік паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ» ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы

21 лютага 2017 года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася прэзентація зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ».

У Міжнародны дзень роднай мовы клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Павел Каспяровіч і іншыя паэты-ўдзельнікі прадставілі студэнтам выданне вершаў, якое з'явілася як вынік штогадовых літаратурных сустрэчаў аднаіменнага фестывалю праваслаўных песнапенняў.

Аўтары літаратурнага "Дабравесту", сярод якіх як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, падаравалі слухачам знакамітае паэтычнае свята якаснага роднага слова і з вялікай радасцю, адчувальнай шчырасцю прачыталі некаторыя свае творы, адказалі на пытанні.

У сустрэчы прынялі удзел: Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Голуб Юрка – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова, Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра, Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора,  Аліна Паўлоўская – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Некалькі экземпляраў "Каложскага Дабравесту" аўтары пакінулі для наведвальнікаў Чытальнай залы ўніверсітэта.

Мікалай БАЙДА

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut