ПАСЛАННЕ ДА СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВА Высокапраасвяшчэннейшага АРЦЕМІЯ, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Дарагія браты і сёстры!

Сёння мы з вамі адзначаем свята прышэсця на зямлю Нашага Збавіцеля Іісуса Хрыста. Мы радуемся разам з пастухамі, якія прыйшлі да пячоры, каб пакланіцца Нованароджаннаму Дзіцятку. Разам з ангеламі мы спяваем: “Слава ў вышніх Богу!” Таксама гэты дзень з’яўляецца радасным сямейным святам. Але важна, каб за мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі Таго, Хто “стаў чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення”.

Мы жывём у свеце, дзе існуе шмат супярэчнасцей. Але сапраўднае рашэнне гэтых праблем, сямейных, грамадскіх, нават царкоўных, існуе толькі ў Хрысце. Яны вырашаюцца тады, калі краевугольным камнем усяго становіцца Хрыстос. Аб гэтым нам гаворыць ікона свята Нараджэння Хрыстовага. Каля калыскі Богадзіцяткі мы бачым вала і асла. Гэта не проста свойскія жывёлы, якія ствараюць пэўны антураж. Гэта сімвал двух цывілізацый, двух народаў – язычнікаў і яўрэяў, якія знайшлі прымірэнне толькі ў Хрысце. Гісторыя дае нам прыклад таго, як колішняя Рымская імперыя была зменена не шляхам знешніх рэвалюцый, войнаў, рэформ, але знутры – пабожным жыццём хрысціян стагоддзяў. Грозны рымскі арол скарыўся перад сімвалам Хрыстовай любові.

І яшчэ гэтае свята гаворыць пра тое, наколькі Бог давярае нам. Бездапаможнае дзіцятка аддаецца ў рукі зусім Юнай Дзевы і яе прастарэлага абручніка Іосіфа. Разам з імі Ён уцякае ў Егіпет і адтуль вяртаецца ў зямлю Ізраілеву. “Немачнае Божае становіцца мацнейшым, чым моцнае чалавечае”. Вось гэтай моцы Божай у Нованароджаным Збавіцелю я жадаю і ўсім нам.

+ АРЦЕМІЙ, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі

Нараджэнне Хрыстова
2018/2019 г.
г. Гродна

Фотографии: 
ПАСЛАННЕ ДА СВЯТА НАРАДЖЭННЯ ХРЫСТОВА Высокапраасвяшчэннейшага АРЦЕМІЯ, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut