Календарь событий

08 сентября 2018

Савет універсітэта сямейных ведаў «Радзіна» пры Пакроўскім саборы правёў працоўнае паседжэнне

Савет універсітэта сямейных ведаў «Радзіна» пры Пакроўскім саборы правёў працоўнае паседжэнне


8 верасня 2018 года ў будынку нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна адбыўся арганізацыйны сход Савета ўніверсітэта сямейных ведаў «Радзіна».

Пасля прывітання і знаёмства удзельнікаў настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой прадставіў на разгляд праект канцэпцыі "універсітэта сям'і". У выніку абмеркавання Савет унёс некаторыя прапановы і пазначыў асноўныя напрамкі дзейнасці і развіцця адукацыйнага праекта.

Бацькоўскiм сходам пачалася праца нядзельнай школы Пакроўскага сабора

Бацькоўскiм сходам пачалася праца нядзельнай школы Пакроўскага сабора

8 верасня 2018 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыўся сход для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Пасля супольнай малітвы з прывітальным словам выступіў настаяцель сабора - протаіерэй Георгій Рой.

Галоўнымі задачамі "школы радасці" настаяцель назваў магчымасць дапамагчы дзецям сустрэць Бога і ўстаць на шлях пазнання Хрыста. А бацькам айцец Георгій нагадаў пра неабходнасць духоўнага развіцця разам з дзецьмі і анансаваў адкрыццё на базе сабора універсітэта сямейных ведаў "Радзіна".

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut