Календарь событий

07 декабря 2015

У каложскім прыходзе дзяцей будуць вучыць догляду за жывёламі

У каложскім прыходзе дзяцей будуць вучыць догляду за жывёламі

У Гродне ў каложскім прыходзе зладзілі адкрыццё невялікага жывога кутка. Маленькім вернікам распавялі цікавосткі пра чарапах, трусоў, рыбак, павучылі рабіць экалагічныя торбы, а таксама далі парады, як можна святкаваць Божае нараджэнне больш экалагічна.

Сябра арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Руслан Шайкін правёў экскурсію для дзетак па жывым кутку. Старэйшыя дзеці з цікавасцю слухалі навуковыя факты пра насельнікаў кутка: дзікага трусіка, джунгарскіх хамякоў, рыбак гупі і чырвонавухіх чарапах. Найбольшую цікавасць у малодшых выклікалі гарэзлівыя хамячкі і трусік, якога дзеці маглі пагладзіць і патрымаць на руках.

ВОБРАЗ КАЛОЖЫ Ў МАСТАЦКІМ АСЭНСАВАННІ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

ВОБРАЗ КАЛОЖЫ Ў МАСТАЦКІМ АСЭНСАВАННІ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

На высокім правым беразе Нёмана стаіць старажытная Свята-Барыса-Глебская царква. Яе сцены былі маўклівымі сведкамі гісторыі каралеўскага горада Гродна ледзь-ледзь не ад яго заснавання: сведкамі яго заняпаду і росквіту, крывапралітных войнаў і страшных пажарышчаў, аднаўленняў і ўзвышэння горада. І яны могуць распавесці гэтую гісторыю кожнаму, хто сапраўды жадае гэтага.

Можна смела сцвярджаць, што Каложа – гэта візітная картка г.Гродна. Таму выявы гэтага гістарычнага помніка мы сустракаем на паштоўках, літаграфіях і іншых сувенірных вырабах. Не ў меншай меры карыстаецца папулярнасцю Каложская царква ў беларускіх мастакоў.

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut