Календарь событий

09 августа 2014

На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае

На сьвята ў гонар Багамаці, дзеля іконы яе Ракавіцкае

8 жніўня 2014 года, або 26 ліпеня паводле старога стылю, адбыўся хрэсны ход дзеля ўшанаваньня Ракавіцкае іконы Багамаці. За нядаўнія гады хрэсны ход стаў традыцыяй. Многія парафіяне храмаў нашае епархіі пастаянна прымаюць у ім удзел. Хрэсны ход пачаўся са Шчучына празь вёсачкі Рэзы, Ражанка, Багуславова, Валянчыцы. Мястэчка Ракавічы было апошнім пунктам нашага хрэснага ходу, што завяршыўся служэньнем Усяночнага трываньня. Яго ўзначаліў благачынны іярэй Аляксандр Пасьцярняк. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі многія сьвятары са Шчучына ды яго ваколіцаў, клірыкі Сьвята-Пакроўскага катэдральнага сабора, а таксама парафіяне з цэркваў нашае епархіі. Падчас хрэснага ходу хор, не спыняючыся ні на хвіліну, выконваў Іісусаву малітву ды сьпевы, прысьвечаныя Багародзіцы.  Людзі з ахвотай падхоплівалі агульнавядомыя малітвы. У час хрэснага ходу быў адслужаны малебен і акафіст у гонар Прачыстае. Каля кожнае вёскі нас частавалі, а каля вёскі Валянчыцы многія паломнікі ўпадабалі мядовую гарбату.

Дзень памяцi Ларысы Антонаўны Геніюш у Зельве

Дзень памяцi Ларысы Антонаўны Геніюш у Зельве

9 жнiўня 2014 года царква Святой Жываначальнай Троіцы г.п. Зэльва ўшаноўвала памяць выдатнай беларускай пісьменніцы і паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш. У гонар вялікага хрысціянскага літаратурнага наследдзя пакінутага паэтэсай ў храме гучала набажэнства на роднай для яе, і ўсіх нас, беларускай мове. У гэты дзень царкву наведалі шматлікія госці, якія з павагай і інтарэсам адносяцца да яе творчасці. Протаiерэй Георгiй СУБАТКОЎI.

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut