Мазаікі сабора св. Аляксандра Неўскага ў Варшаве

Каля месяца таму назад у Свята-Барыса-Глебскі прыход быў перададзены фрагмент мазаікі Віктара Васняцова, які захаваўся пасля зносу Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве ў 1926 годзе.

Зараз мазаіка знаходзіцца ў нішы паўночнай сцяны Каложскай царквы. На фрагменце выяўлены прападобныя Сергій Раданежскі, Серафім Сароўскі і Нестар Летапісец. Аўтар мазаікі Віктар Міхайлавіч Васняцоў - рускі мастак-жывапісец і архітэктар, майстар гістарычнага і фальклорнага жывапісу - нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара, скончыў духоўную семінарыю.

Ягоныя карціны «Віцязь на раздарожжы», «Алёнушка», «Волаты» вядомыя практычна кожнаму. Значную частку свайго жыцця мастак прысвяціў рэлігійнаму мастацтву - ягоныя фрэскі і мазаікі ашаламляльнай мастацкай магутнасці і духоўнай глыбіні. Ягонымі працамі аздобленыя Уладзімірскі сабор у Кіеве, храм Уваскрасення ў Санкт-Пецярбугу, храм Нараджэння Іаана Прадцечы ў Маскве.

У Варшаўскім саборы святога Аляксандра Неўскага, які быў закладзены ў 1894 годзе, мазаікі Віктара Васняцова сталі сапраўдным цудам. Асаблівасцю інтэр'ера сабора былі вялізныя мазаічныя кампазіцыі, якія не маюць аналагаў у сучасным мастацтве. 20 мая 1912 года сабор быў урачыста асвечаны ў гонар дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага. У хуткім часе пасля аднаўлення ў 1918 годзе незалежнасці Польскай Рэспублікі кіраўніцтвам Польшчы было прынята рашэнне аб зносе гэтага сабора. З 1924 па 1926 гады адбываліся работы па разбурэнні гэтага велічнага збудавання.

Некалькі фрагментаў работ Васняцова з Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве захаваліся і зараз захоўваюцца ў праваслаўнай царкве Марыі Магдаліны ў Варшаве і ў горадзе Баранавічы ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Менавіта з баранавіцкага храма 7 лютага 2017 года ў Каложскі прыход прыехаў протадыякан Андрэй Гарбуноў з семінарам на тэму "Мазаікі сабора св. Аляксандра Неўскага ў Варшаве".

Прапануем вашай увазе даклад протадыякана Андрэя Гарбунова пра гісторыю сабора святога Аляксандра Неўскага ў Варшаве.

http://kalozha.by/be/homebe/45-publikatsyi/772-mozaiki-sobora-sv-aleksandra-nevskogo-v-varshave-2

Фотографии: 
Мазаікі сабора св. Аляксандра Неўскага ў Варшаве
Мазаікі сабора св. Аляксандра Неўскага ў Варшаве
Мазаікі сабора св. Аляксандра Неўскага ў Варшаве
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut